Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праесці, ✂; зак.

  1. Грызучы, пракусваючы ці раз’ядаючы, зрабіць дзірку, адтуліну, разбурыць.

    • Мыш праела дзірку ў скрынцы.
    • Іржа праела вядро.
  2. Патраціць на ежу.

    • П. многа грошай.

|| незак. праядаць, ✂.

праехацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Зрабіць падарожжа на чым-н. на невялікую адлегласць або слізгаючыся, пракаціцца па чым-н.

    • П. па лёдзе.
  2. са словамі «па кім-н.», «па чыйму-н. адрасу» і пад.

    • З’едліва паджартаваць з каго-н. (жарт.).

|| незак. праязджацца, ✂.

праехаць, ✂; зак.

  1. Перамяшчаючыся на чым-н., мінуць, пераадолець якую-н. прастору.

    • П. плошчу.
    • П. міма станцыі.
    • П. пяць кіламетраў.
  2. Не спыніцца, не сысці там, дзе было трэба.

    • П. сваю станцыю.
  3. Правесці ў дарозе які-н. час.

    • П. восем гадзін.
  4. Тое, што і праехацца (у ! знач.),

    • Эх, добра п. па роўнай дарозе на веласіпедзе.

|| незак. праязджаць, ✂.

|| наз. праезд, ✂.

праецыраваць, ✂; зак. і незак.

Правесці (праводзіць) праекцыю.

|| зак. спраецыраваць, ✂.

праём, ✂, м.

Адтуліна ў сцяне для акна, дзвярэй.

  • Дзвярны п.

|| прым. праёмны, ✂.

пража, ✂, ж.

  1. гл. прасці.

  2. Ніткі, атрыманыя прадзеннем.

    • Шарсцяная п.

пражаваць, ✂; зак.

Добра разжаваць.

  • П. мяса.

|| незак. пражоўваць, ✂.

пражаніна, ✂, ж.

Ежа, прыгатаваная з тушанага мяса і сала, падкалочаная мукой.

пражаны, ✂.

Прыгатаваны пражаннем.

  • П. гарох.

пражываць, ✂; незак.

  1. гл. пражыць.

  2. Жыць, мець месца жыхарства дзе-н. (афіц.).

    • П. на ўскраіне горада.

|| наз. пражыванне, ✂.