Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праезджы, ✂ і праезны, ✂.

  1. Які праязджае міма.

    • Праезджыя людзі.
    • Многа праезджых (наз.).
  2. Пра шлях: прыгодны, прызначаны для язды.

    • Праезджая дарога.
    • Праезджая частка вуліцы.

праездзіць, ✂; зак.

  1. Патраціць на паездку (разм.).

    • П. пяцьсот рублёў.
  2. Правесці які-н. час у яздзе.

    • Праездзіў тры тыдні.

праект, ✂, м.

  1. Распрацаваны план стварэння, пабудовы чаго-н.

    • П. гідратурбіны.
    • Дыпломны п. (у тэхнічнай вышэйшай навучальнай установе).
  2. Папярэдні тэкст якога-н. дакумента.

    • П. рэзалюцыі.
  3. План, задума.

    • Строіць п. асушэння балот.

|| прым. праектны, ✂.

праектаваць​1, ✂; незак.

  1. Распрацоўваць праект (у 1 знач.).

    • П. завод.
    • П. дарогу.
  2. таксама з інф. Мець намер, намячаць.

    • П. пабудаваць новы млын.

|| зак. спраектаваць, ✂ і запраектаваць, ✂.

|| наз. праектаванне, ✂ і праекціроўка, ✂.

|| прым. праекціровачны, ✂.

праектаваць​2, ✂; незак. (спец.).

Чарціць або перадаваць праекцыю.

|| наз. праектаванне, ✂.

праектант, ✂, м.

Той, хто складае праект (у 1 знач.), аўтар праекта (у 1 знач,).

праектар, ✂, м.

Праекцыйны апарат, які прымяняецца для атрымання павялічанага адбітка на экране.

праекціроўшчык, ✂, м.

Спецыяліст па праекціроўцы.

|| ж. праекціроўшчыца, ✂.

праекцыя, ✂, ж. (спец.).

  1. Адлюстраванне прасторавых фігур на плоскасці.

  2. Перадача на экран відарысаў.

|| прым. праектыўны, ✂ і праекцыйны, ✂.

  • Праектыўная геаметрыя (раздзел геаметрыі).
  • Праекцыйны ліхтар.

праенчыць, ✂; зак.

  1. Абазвацца енкам.

    • Хворы праенчыў.
  2. Сказаць з енкам.

    • Піць! — праенчыў ранены.
  3. Правесці які-н. час у енках.

    • Увесь вечар праенчыў.