Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прадуктыўны, ✂.

У граматыцы: здольны ўтвараць новыя словы або формы слоў.

  • П. суфікс.

|| наз. прадуктыўнасць, ✂.

прадукцыйны, ✂.

  1. Плённы.

    • Прадукцыйная праца.
  2. Які мае адносіны да развядзення жывёлы для атрымання прадуктаў жывёлагадоўлі.

    • Прадукцыйная жывёлагадоўля.

|| наз. прадукцыйнасць, ✂.

прадукцыя, ✂, ж.

Сукупнасць прадуктаў вытворчасці або асобны прадукт вытворчасці.

  • Дабівацца высокай якасці прадукцыі.
  • Літаратурная п. (пра творы мастацкай літаратуры, кнігі).

прадуманы, ✂.

Разумны, абгрунтаваны.

  • П. адказ.

|| наз. прадуманасць, ✂.

прадумаць, ✂; зак.

  1. Тое, што і абдумаць.

    • П. план дзеянняў.
  2. Правесці які-н. час думаючы.

|| незак. прадумваць, ✂.

прадуха, ✂, ж. (разм.).

  1. Адтуліна для выхаду паветра.

    • П. ў склепе.
  2. Тое, што дае выхад пачуццям, імкненням і пад.

    • Працуеш як вол, а прадухі ніякай.

прадухіліць, ✂; зак.

Загадзя ліквідаваць, устараніць.

  • П. бяду.

|| незак. прадухіляць, ✂.

|| наз. прадухіленне, ✂.

прадушына, ✂, ж.

Тое, што і прадуха.

прадушыцца​1, ✂; зак.

Прагнуцца, праламацца пад цяжарам чаго-н.

  • Чамадан прадушыўся.

|| незак. прадушвацца, ✂.

прадушыцца​2, ✂; зак. (разм.).

Прасякнуцца якім-н. пахам.

  • Прадушыўся табакай аж сам сабе нялюбы.