Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прадзяўбці, ; зак.

  1. гл. дзяўбці.

  2. Прабіць ударамі дзюбы.

  3. Правесці які-н. час за дзяўбаннем.

|| незак. прадзёўбваць, .

прадзяўбціся, ; зак.

Пра птушаня: прадзёўбшы шалупайку, выбрацца з яйца.

|| незак. прадзёўбвацца, .

прадказальнік, , м.

Чалавек, які прадказвае, прадбачыць што-н.

  • Ён аказаўся добрым прадказальнікам.

|| ж. прадказальніца, .

прадказанне, , н.

  1. гл. прадказаць.

  2. Тое, што прадказана.

    • Збылося п.

прадказаць, ; зак.

Наперад сказаць, што будзе, што павінна адбыцца.

  • Правільна п. надвор’е.

|| незак. прадказваць, .

|| наз. прадказанне, .

прадмесце, , н.

Пасёлак, які размешчаны непадалёку ад горада, але не ўваходзіць у яго межы.

прадмет, , м.

  1. Канкрэтная матэрыяльная з’ява, рэч.

    • Адушаўлёны п.
    • Прадметы хатняга ўжытку.
  2. чаго. Тое, на што накіравана думка, што складае яе змест або на што накіравана якое-н. дзеянне.

    • П. гаворкі.
    • П. даследавання.
  3. Асобнае кола ведаў, якое ўтварае пэўную школьную дысцыпліну.

    • Добрыя адзнакі па ўсіх прадметах.
    • Прафілюючыя прадметы ў вышэйшай навучальнай установе.

|| прым. прадметны, .

  • П. паказальнік (у кнігах).
  • Прадметная агітацыя (наглядная).

прадметнік, , м. (разм.).

Настаўнік, спецыяліст па якому-н. пэўнаму вучэбнаму прадмету.

  • Аб’яднанні прадметнікаў.

прадмова, , ж.

Уводны артыкул да якога-н. твора.

  • П. да манаграфіі.

прадонне, , н.

Бяздонне, прорва.

  • П. ў гарах.