Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фетыш, ✂, м.

  1. У першабытных народаў: прадмет, надзелены звышнатуральнай магічнай сілай, дзякуючы чаму служыў аб’ектам рэлігійнага культу.

  2. перан. Рэч або чалавек, якога паважаюць, якому вераць і слепа пакланяюцца.

фетышызаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Ператварыць (ператвараць) што-н. у фетыш (у 2 знач.); адносіцца да чаго-н. як да фетыша.

|| наз. фетышызацыя, ✂.

фетышызм, ✂, м.

  1. Культ неадушаўлёных прадметаў у першабытных народаў.

  2. Пакланенне фетышам (у 2 знач.), фетышызацыя чаго-н. (кніжн.).

|| прым. фетышысцкі, ✂.

фехтавальшчык, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца фехтаваннем.

|| ж. фехтавальшчыца, ✂.

фехтаваць, ✂; незак.

Біцца на рапірах, шпагах, шаблях і пад. са спартыўнымі мэтамі.

|| наз. фехтаванне, ✂.

|| прым. фехтавальны, ✂.

фешэнебельны, ✂, ж. (кніжн.).

Які адпавядае патрабаванням найлепшага густу і моды; элегантны, раскошны.

  • Ф. дом адпачынку.

|| наз. фешэнебельнасць, ✂.

фея, ✂, ж.

У заходнееўрапейскай казачнай літаратуры — істота жаночага полу, здольная на цуды; чараўніца.

  • Добрая ф.
  • Злая ф.

фібра​1, ✂, ж.

  1. Жылка, нерв (уст.).

  2. перан. Ужыв. ў некаторых выразах з займеннікам «увесь» у значэнні ўся істота (чалавека), сукупнасць усіх сіл (кніжн.).

    • Ненавідзець усімі фібрамі душы (вельмі ненавідзець).

|| прым. фіброзны, ✂.

фібра​2, ✂, ж. (спец.).

Гнуткая моцная папяровая маса, апрацаваная хімічным спосабам і спрасаваная, якая замяняе скуру пры вырабе чамаданаў і пад., а таксама з’яўляецца ізаляцыйным матэрыялам.

|| прым. фібравы, ✂.

  • Ф. чамадан.

фіброма, ✂, ж. (спец.).

Дабраякасная пухліна з валакністай злучальнай тканкі.

|| прым. фібромны, ✂ і фібраматозны, ✂.