Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ферма​1, ✂.

  1. Жывёлагадоўчая гаспадарка ў калгасах і саўгасах.

    • Лепшая ў раёне малочная ф.
  2. Прыватнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, прыватная гаспадарка, заснаваныя на ўласнай або апрацаванай зямлі.

|| прым. ферменны, ✂.

ферма​2, ✂, ж. (спец.).

Збудаванне, канструкцыя са злучаных між сабой металічных ці драўляных брусоў.

  • Маставая ф.

|| прым. фермавы, ✂ і ферменны, ✂.

фермент, ✂, м. (спец.).

Арганічнае рэчыва, якое выпрацоўваецца жывой клеткай і рэгулюе абмен рэчываў у арганізме.

|| прым. ферментны, ✂.

фермер, ✂, м.

Уладальнік або арандатар фермы 1 (у 2 знач.).

|| прым. фермерскі, ✂.

фермерства, ✂, н.

  1. Фермерская сістэма гаспадаркі.

  2. зб. Фермеры.

ферт, ✂, м.

  1. Старая назва літары «ф».

  2. Самаздаволены, фарсісты і франтаваты чалавек (разм.).

◊

  • Фертам хадзіць або глядзець (разм.) — мець самаздаволены выгляд.

феска, ✂, ж.

Шапачка ў форме ўсечанага конуса з кутасом (галаўны ўбор у некаторых краінах Бліжняга Усходу).

фестон, ✂, м.

Адзін з выступаў зубчастай аблямоўкі па краях сукенкі, фіранкі, штор і пад.

|| памянш. фестончык, ✂.

|| прым. фестонны, ✂.

фестываль, ✂, м.

Шырокая грамадская ўрачыстасць з паказам і праглядам дасягненняў якіх-н. відаў мастацтва.

  • Ф. дакументальных фільмаў.

|| прым. фестывальны, ✂.

фетр, ✂, м.

Валены з воўны лепшы гатунак лямцу, які ідзе на выраб капелюшоў, валёнак і інш.

|| прым. фетравы, ✂.