Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паўнамоцтва, ✂, н.

Права, дадзенае каму-н. для выканання чаго-н.

  • Дэпутацкія паўнамоцтвы.
  • Быць надзеленым надзвычайнымі паўнамоцтвамі.

паўнапраўе, ✂, н.

Валоданне ўсімі законнымі правамі.

паўнапраўны, ✂.

Які мае паўнату правоў, усе законныя правы.

  • П. грамадзянін.

|| наз. паўнапраўнасць, ✂.

паўната, ✂, ж.

  1. Наяўнасць чаго-н. у дастатковай ступені, вышэйшая ступень насычанасці чым-н.

    • П. ўлады.
    • П. мастацкага выражэння.
    • Ад паўнаты пачуццяў (ад празмернасці пачуццяў, якія нібыта напаўняюць усяго чалавека).
  2. Сытасць, укормленасць.

    • Нездаровая п.

паўнацэнны, ✂.

  1. Які мае поўную, нармальную цэннасць.

    • Паўнацэнная валюта.
  2. Які поўнасцю адпавядае патрабаванням.

    • П. прадукт.

|| наз. паўнацэннасць, ✂.

паўнець, ✂; незак.

Станавіцца паўнейшым, таўсцейшым.

  • П. пад старасць.

|| зак. папаўнець, ✂.

паўносіць, ✂; зак.

Унесці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. прозвішчы ўсіх у спіс.
  • П. адзенне ў хату.

паўночна-ўсходні, ✂.

Які мае адносіны да паўночнага ўсходу — напрамку паміж поўначчу і ўсходам.

  • П. вецер.

паўночнік​1, ✂, м.

Жыхар, ураджэнец поўначы.

|| ж. паўночніца, ✂.

паўночнік​2, ✂, м. (разм.).

Той, хто не кладзецца спаць да позняй ночы.

|| ж. паўночніца, ✂.