Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паўмаска, ✂, ж.

Вузкая маска, якая закрывае толькі верхнюю частку твару.

паўмацоўваць, ✂; зак.

Умацаваць усё, многае.

паўмера, ✂, ж.

Палавінчатае дзеянне, рашэнне, якое не вырашае справы.

  • Не абмяжоўвацца паўмерамі.

паўмесяц, ✂, м.

Няпоўны дыск месяца, серп месяца.

паўміраць, ✂; зак.

Памерці — пра ўсіх, многіх.

  • Бацькі даўно паўміралі.

паўмісак, ✂, м.

Неглыбокая міска.

паўмуроўваць, ✂; зак.

Умураваць усё, многае.

паўмывацца, ✂; зак.

Умыцца — пра ўсіх, многае.

паўмываць, ✂; зак.

Умыць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. дзяцей.
  • П. твары.

паўмярзаць, ✂; зак.

Умерзнуць — пра ўсё, многае.

  • Лодкі паўмярзалі ў лёд.