Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паўна...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «поўна...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. паўнагруды, паўналецце, паўнацелы.

паўнаважкі, ✂.

Які мае поўную, нармальную вагу.

  • Паўнаважкія каласы.

паўнаводдзе, ✂, н.

Высокі ўзровень вады ў рэках.

  • Веснавое п.

паўнаводны, ✂.

З высокім ўзроўнем вады.

  • Паўнаводныя рэкі.

паўнагучны, ✂.

Які мае дастатковую паўнату гучання.

  • П. голас.

|| наз. паўнагучнасць, ✂.

паўнакроўнасць, ✂, ж.

  1. гл. паўнакроўны.

  2. Павелічэнне масы крыві ў сасудах цела.

паўнакроўны, ✂.

  1. Які вылучаецца паўнакроўнасцю (у 2 знач.).

    • П. мужчына.
  2. перан. Актыўны, змястоўны, жыццярадасны.

    • Паўнакроўнае жыццё.

|| наз. паўнакроўнасць, ✂.

паўналетні, ✂.

Які дасягнуў паўналецця.

паўналецце, ✂, н.

Узрост, калі чалавек дасягае фізічнай і духоўнай сталасці і атрымлівае грамадзянскія правы.

  • Дасягнуць паўналецця.

паўнамоцны, ✂.

Надзелены якімі-н. паўнамоцтвамі.

  • П. прадстаўнік.