Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фен, ✂, м.

Электрычны прыбор для сушкі валасоў нагрэтым паветрам.

феналогія, ✂, ж.

Раздзел біялогіі, які вывучае сезонныя з’явы ў жывой прыродзе, змены ў раслінным і жывёльным свеце, абумоўленыя зменай пор года і пагоднымі ўмовамі.

|| прым. феналагічны, ✂.

фенаменальны, ✂, ж. (кніжн.).

Выключны, незвычайны; выдатны па сваіх якасцях.

  • Фенаменальныя здольнасці.
  • Ф. голас.

|| наз. фенаменальнасць, ✂.

фенікс, ✂, м.

У некаторых старажытных міфалогіях: птушка, якая валодае здольнасцю спальваць сябе, а потым зноў узнікаць з попелу, з’яўляючыся сімвалам вечнага абнаўлення.

  • Узнік, як ф. з попелу.

феніл, ✂, м.

Радыкал 2 (у 2 знач.), які складаецца з пяці атамаў вадароду і шасці атамаў вугляроду, астатак бензолу, што ўваходзіць у склад многіх арганічных злучэнняў.

|| прым. фенілавы, ✂.

фенол, ✂, м.

Карболавая кіслата.

|| прым. фенолавы, ✂.

фенолаг, ✂, м.

Спецыяліст па феналогіі.

феномен, ✂, м. (кніжн.).

  1. Незвычайная, асаблівая з’ява, рэдкі факт.

  2. Пра чалавека, які адрозніваецца выдатнымі здольнасцямі, талентам.

    • Ён быў феноменам розуму і высакароднасці.

ферасплаў, ✂, м. (спец.).

Сплаў жалеза з якім-н. іншым элементам.

|| прым. ферасплаўны, ✂.

ферзь, ✂, м.

Самая моцная фігура ў шахматнай гульні.

|| прым. ферзевы, ✂.

  • Ф. гамбіт.