Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паркаленабіўны, ✂, (спец.).

Які мае адносіны да набіўкі малюнка на баваўняную тканіну.

паркаль, ✂, м.

Лёгкая баваўняная аднакаляровая або з набіўным малюнкам тканіна.

|| прым. паркалёвы, ✂.

паркан, ✂, м.

Агароджа з бярвёнаў, штыкецін або мураваная.

|| памянш. парканчык, ✂.

|| прым. парканны, ✂.

паркет, ✂, м.

Насціл на падлозе з дошчачак у форме розных узораў, геаметрычных фігур.

|| прым. паркетны, ✂.

  • Паркетная падлога.

паркетчык, ✂, м.

Рабочы, спецыяліст па вырабу і насцілу паркету.

парламент, ✂, м.

Вышэйшы дзяржаўны заканадаўчы прадстаўнічы сход.

|| прым. парламенцкі, ✂.

парламентарызм, ✂, м.

Дзяржаўная сістэма з парламентам на чале.

|| прым. парламентарны, ✂.

парламентарый, ✂, м. (кніжн.).

Член парламента.

парламенцёр, ✂, м.

Асоба, упаўнаважаная адным з ваюючых бакоў для перагавораў з праціўнікам.

|| прым. парламенцёрскі, ✂.

парна...

Першая частка складаных слоў са знач. парнаграфічны, напр. парнабізнес, парназорка, парнафільм, парнашоу.