пародыя, ✂, ж.
-
Твор, сатырычны або камічна падроблены пад іншы твор.
-
перан. Знешняе, няўдалае перайманне чаго-н., скажонае падабенства да чаго-н., якое
ператвараецца ў насмешку, здзек.
|| прым. парадыйны, ✂ і парадычны, ✂.
- Парадыйны жанр.
- Парадычны прыём.
парожні, ✂.
Тое, што і пусты (у 1 знач.).
- Парожняя дзежка.
- З пустога ў парожняе пераліваць (займацца пустой справай, пустымі размовамі; разм.).
парожысты, ✂.
Які мае многа парогаў (у 3 знач.).
|| наз. парожыстасць, ✂.
пароль, ✂, м.
Сакрэтнае ўмоўнае слова (або словы, фраза) для апазнання сваіх на вайсковай службе, а таксама ў канспіратыўных
арганізацыях.
паром, ✂, м.
Пласкадоннае судна або плыт для пераправы цераз раку, праліў людзей, павозак, грузаў.
|| прым. паромны, ✂.
парослы, ✂.
Які зарос чым-н., пакрыты якой-н. расліннасцю.
- Лагчына, парослая хмызняком.
паротна, прысл.
Па ротах, адна рота за другой.