Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

палкі, ✂.

  1. Прасякнуты моцным пачуццём.

    • П. парыў.
    • Палкая прамова.
  2. Які вельмі захапляецца чым-н., цалкам аддаецца якой-н. справе.

    • П. агітатар.
    • П. змагар за нацыянальнае адраджэнне.
  3. Вельмі страсны, гарачы.

    • П. позірк.

|| наз. палкасць, ✂.

палкоўнік, ✂, м.

Афіцэрскае званне, чын, рангам вышэйшы за падпалкоўніка і ніжэйшы за генерал-маёра, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. палкоўніцкі, ✂.

палова, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і палавіна (у 1, 2 і 3 знач.).

палоззе, ✂, н., зб.

Палазы саней.

палок, ✂, м.

  1. Нары паміж печчу і супрацьлеглай сцяной уздоўж глухой сцяны ў сялянскай хаце.

  2. Узвышэнне ў выглядзе шырокай паліцы ў лазні, на якім парацца.

палольшчык, ✂, м.

Той, хто займаецца полівам чаго-н.

|| ж. палольшчыца, ✂.

паломка​1, ✂, ж.

Жменя атрапанага або ачэсанага лёну.

паломка​2, ✂, ж.

  1. гл. ламаць.

  2. Паламанае месца, пашкоджанне.

    • Ліквідаваць паломку.

паломнік, ✂, м.

Багамолец, які вандруе па святых мясцінах.

|| ж. паломніца, ✂.

|| прым. паломніцкі, ✂.

паломніцтва, ✂, н.

  1. Вандраванне, падарожжа ў якасці паломніка.

  2. перан. Падарожжа, хаджэнне куды-н. вялікай колькасцю наведвальнікаў, каб азнаёміцца з якімі-н. славутасцямі, а таксама да славутай асобы (іран.).

    • Пачалося сапраўднае п. да раскапанага старажытнага помніка архітэктуры.

|| прым. паломніцкі, ✂.