Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

палісмен, , м.

У Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах: паліцэйскі.

паліт...

Скарачэнне ў знач. палітычны, напр. палітаддзел, палітзаняткі, палітінфармацыя, палітэканомія.

паліталогія, , ж.

Навука, якая вывучае палітычную сістэму і палітычнае жыццё, праблемы ўнутранай палітыкі і міжнародных зносін.

|| прым. паліталагічны, .

паліткатаржанін, , м.

Рэвалюцыянер, які адбываў царскую катаргу ў перадрэвалюцыйнай Расіі.

|| ж. паліткатаржанка, .

паліто, нескл., н.

Верхняя вопратка, звычайна ніжэй за калені.

  • Скураное п.
  • Мужчынскае п.

|| прым. палітовы, .

палітолаг, , м.

Спецыяліст па паліталогіі.

палітра, , ж.

  1. Дошчачка, на якой мастак змешвае фарбы.

  2. перан. Падбор фарбаў у карціне, колеравая гама.

  3. перан. Сукупнасць выяўленчых сродкаў мастака.

    • Багатая п. пісьменніка.

палітрук, , м.

Асоба ваенна-палітычнага саставу, якая кіравала палітычнай работай у падраздзяленнях вайсковых часцей Савецкай Арміі (да 1942 г.).

  • П. роты.

палітура, , ж.

Спіртавы лак, які выкарыстоўваецца для паліроўкі.

|| прым. палітурны, .

палітык, , м.

Палітычны дзеяч, асоба, якая займаецца пытаннямі палітыкі; знаўца палітыкі.

  • Дальнабачны п.