Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

палемізаваць, ; незак.

Весці палеміку.

  • П. з дакладчыкам.

палеміка, , ж.

Спрэчка пры абмеркаванні, высвятленні навуковых, літаратурных, палітычных пытанняў.

  • Вострая палітычная п.

палеміст, , м.

Чалавек, які ўмее ці любіць палемізаваць.

|| ж. палемістка, .

палемічны, .

  1. Які мае адносіны да палемікі, уласцівы для палемікі.

    • П. тон.
  2. Які заключае ў сабе палеміку.

    • Палемічная літаратура.

|| наз. палемічнасць, .

палена, , н.

  1. Кавалак распілаванага і рассечанага бервяна на паліва.
  • Асінавае п.
  1. перан. Непаваротлівы, тупы чалавек лаянк.).

|| памянш. паленца, .

паленне, , н., зб.

Палёны.

  • Злажыць п. пад навес.

палеограф, , м.

Спецыяліст па палеаграфіі.

палепшыцца, ; зак.

Стаць лепшым.

  • Здароўе палепшылася.
  • Надвор’е палепшылася.

|| незак. паляпшацца, .

|| наз. паляпшэнне, і палепшанне, .

палепшыць, ; зак.

Зрабіць лепшым.

  • П. якасць прадукцыі.
  • П. настрой.

|| незак. паляпшаць, .

|| наз. паляпшэнне, і палепшанне, .

палетак, , м.

Участак поля, які выкарыстоўваецца пад пасевы.

  • Кукурузныя палеткі.

|| прым. палетачны, і палеткавы, .