Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ва́раны​1 ✂ прым.

Прыгатаваны пры дапамозе варкі.

  • Вараная бульба.

◊

  • Ні печаны ні вараны (разм. неадабр.) — пра бесхарактарнага, нічым не адметнага чалавека.

вараны́​2 ✂ прым.

Чорны (пра масць коней).

вараняня́, ✂ і варанянё, ✂, н.

Птушаня вароны.

варата́р, ✂, м.

Ігрок, які абараняе вароты ў спартыўных гульнях (гандбол, футбол, хакей).

|| прым. варатарскі, ✂.

вараці́ла, ✂, м. (разм.).

Той, хто варочае вялікімі справамі, дзялок.

  • Фінансавыя варацілы.

ва́рвар, ✂, м.

  1. У старажытных грэкаў і рымлян: пагардлівая назва чужаземца.

  2. Некультурны, грубы, жорсткі чалавек.

    • Фашысцкія варвары.

|| ж. варварка, ✂.

|| прым. варварскі, ✂.

ва́рварства, ✂, н.

Грубасць, дзікунства нораваў, невуцкія адносіны да культурных каштоўнасцей.

вар’етэ́, нескл., н.

Эстрадны тэатр лёгкага жанру.

вар’і́равацца, ✂; незак. (кніжн.).

Відазмяняцца, перайначвацца.

вар’і́раваць, ✂; незак. (кніжн.).

Відазмяняць, даваць новыя варыянты, перайначваць.

  • В. апавяданне.