Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэформа, , ж.

  1. Пераўтварэнне, змена, перабудова чаго-н.

    • Р. адукацыі.
    • Р. правапісу.
    • Грашовая р.
  2. Пераўтварэнне ў якой-н. галіне палітычнага жыцця, якое не датычыць асноў існуючага сацыяльнага ладу.

    • Палітычныя рэформы.

|| прым. рэформенны, .

рэфрактар, , м. (спец.).

Тэлескоп з лінзавым аб’ектывам.

|| прым. рэфрактарны, .

рэфракцыя, , ж. (спец.).

Пераламленне светлавога праменя ў атмасферы, а таксама змена напрамку гукавых ваганняў з-за неаднароднасці асяроддзя.

  • Р. святла.
  • Р. гука.

|| прым. рэфракцыйны, .

  • Рэфракцыйная з’ява.

рэфрыжэратар, , м. (спец.).

  1. Частка халадзільнай машыны, у якой за кошт выпарэння вадкасці атрымліваецца нізкая тэмпература, ахаладжальнік.

  2. Судна, вагон або аўтамабіль, забяспечаныя халадзільнымі ўстаноўкамі.

|| прым. рэфрыжэратарны, .

рэфрэн, , м. (спец.).

  1. Радок або страфа, якія ў пэўным парадку паўтараюцца ў вершы.

  2. Тэма музычнага твора, якая шматкратна паўтараецца і змацоўвае яго будову.

|| прым. рэфрэнны, .

рэха, , н.

  1. Адбіццё гуку ад прадметаў, водгук.

    • Лясное р.
    • Р. мінулых падзей (перан. водгалас).
  2. Электрамагнітная хваля, адбітая ад якой-н. перашкоды і прынятая спецыяльным прыборам (спец.).

рэха...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да рэха (у 2 знач.), напр. рэхадальнамер, рэхазапіс, рэхакардыяграма, рэхалакатар, рэхалакацыйны, рэхалот, рэхапеленг, рэхарэзанатар, рэхасігнал, рэхахваля.

рэхалот, , м.

Прыбор для вымярэння глыбіні вады электраакустычным метадам.

|| прым. рэхалотны, .

  • Р. прамер марскога дна.

рэхва, , ж. (абл.).

Жалезны абруч, што наганяецца на драўляную калодку кола, у якой знаходзяцца спіцы.

|| прым. рэхвенны, .

рэціравацца, ; зак. і незак. (уст. іран.)

Адысці (адыходзіць), пайсці (ісці) незаўважна або скрытна.

  • Своечасова р.