Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэтушор, , м.

Спецыяліст па рэтушаванні.

|| прым. рэтушорскі, .

рэўком, , м.

Скарачэнне: рэвалюцыйны камітэт — часовы надзвычайны орган савецкай улады ў час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі (1918—1920 гг.).

|| прым. рэўкомаўскі, .

рэўмаркардыт, , м.

Запаленчае паражэнне сэрца пры рэўматызме.

рэўматалогія, , ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае рэўматызм і займаецца яго лячэннем.

|| прым. рэўматалагічны, .

рэўматолаг, , м.

Урач — спецыяліст па рэўматалогіі.

рэўматызм, , м.

Інфекцыйна-алергічная хвароба з паражэннем суставаў, сардэчна-сасудзістай сістэмы, якая звычайна суправаджаецца вострым болем.

  • Застарэлы р.

|| прым. рэўматычны, і рэўматоідны, .

рэўматык, , м.

Чалавек, хворы на рэўматызм.

|| ж. рэўматычка, .

рэўнасць, , ж.

Пакутлівае сумненне ў чыёй-н. вернасці, каханні.

  • Пачуццё рэўнасці.

рэфармаваць, ; зак. і незак.

Змяніць (-няць) шляхам рэформ.

  • Р. грашовую сістэму.

рэфарматар, , м.

Чалавек, які ажыццяўляе рэформу чаго-н., пераўтваральнік у якой-н. галіне.

|| прым. рэфарматарскі, .