Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэсурсазберажэнне, , н. (спец.).

Скарачэнне: зберажэнне рэсурсаў.

рэторта, , ж. (спец.).

Лабараторная пасудзіна з доўгім выгнутым горлам, якая выкарыстоўваецца часцей для перагонкі вадкасцей.

|| прым. рэтортны, .

рэтра, .

  1. нескл., н. Усё старадаўняе, што ўзнаўляе старое, мінулае.

    • Мода на р.
  2. нязм. Стары, старадаўні, які ўзнаўляе старадаўнасць, даўніну.

    • Танцы ў стылі р.
    • Абсталяванне ў стылі р.

рэтраград, , м.

Праціўнік прагрэсу, рэакцыянер.

|| ж. рэтраградка, .

|| прым. рэтраградскі, .

рэтраградны, .

Рэакцыйны, адсталы.

  • Рэтраградныя погляды.

|| наз. рэтраграднасць, .

рэтрансляцыя, , ж.

Прыём і перадача радыё- або тэлевізійнай праграмы цераз прамежкавы пункт.

|| прым. рэтрансляцыйны, .

рэтраспектыва, , ж. (кніжн.).

Погляд у мінулае, агляд таго, што было ў мінулым.

рэтраспектыўны, (кніжн.).

Звернуты да мінулага, у рэтраспектыву.

  • Р. погляд.
  • Р. паказ фільмаў.

|| наз. рэтраспектыўнасць, .

рэтуш, , ж.

Выпраўленне малюнка, адбітка на фатаграфічных негатывах і здымках, іх спецыяльная апрацоўка для паляпшэння пры друкаванні.

рэтушаваць, ; зак. і незак.

Апрацаваць (-цоўваць) рэтушшу.

|| зак. адрэтушаваць, .

|| наз. рэтушаванне, і рэтушоўка, .