Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падпісаць, ✂; зак.

  1. Пацвердзіць, заверыць, паставіўшы подпіс.

    • П. загад.
    • П. дагавор (заключыць яго).
  2. Прыпісаць пад чым-н.

    • П. некалькі радкоў.
  3. Зрабіць які-н. надпіс, паметку на чым-н.

    • П. сшытак.
  4. каго (што) на што. Уключыць у лік падпісчыкаў.

    • П. каго-н. на часопіс.

|| незак. падпісваць, ✂.

|| наз. падпісанне, ✂, падпісванне, ✂, падпіска, ✂ і подпіс, ✂.

  • Падпісанне дагавора.
  • Падпісванне сшытка.
  • Падпіска на газеты.
  • Даць дакумент на подпіс.

падпіска, ✂, ж.

  1. гл. падпісацца, -ць.

  2. Пісьмовае абавязацельства ў чым-н.

    • Узяць падпіску аб нявыездзе.

падпісны, ✂.

Які атрымліваецца па падпісцы, падпісчыкамі.

  • Падпісныя выданні.

○

  • Падпісны ліст — ліст для збору грошай на карысць каго-, чаго-н., на якім ўдзельнікі збору ставяць свае подпісы.

падпісчык, ✂, м.

Асоба, якая мае падпіску на якое-н. друкаванае выданне.

  • П. на газеты.

|| ж. падпісчыца, ✂.

падпіхнуць, ✂; зак.

Тое, што падапхнуць (у 1 знач.).

|| незак. падпіхаць, ✂.

падпіць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і падвыпіць.

падплысці, ✂ і падплыць, ✂; зак.

  1. Плывучы, наблізіцца да каго-, чаго-н.

    • П. да вострава.
  2. Плывучы, трапіць пад што-н.

    • П. пад мост.

|| незак. падплываць, ✂.

падполле, ✂, н.

  1. Памяшканне пад падлогай, падвал.

    • Засыпаць бульбу ў п.
  2. Арганізацыя, грамадскія групы, якія дзейнічаюць тайна ад улад, а таксама сама дзейнасць у такіх арганізацыях, групах.

    • Рэвалюцыйнае п.
    • Ісці ў п.

|| прым. падпольны, ✂.

падпольшчык, ✂, м.

Асоба, якая займаецца падпольнай дзейнасцю.

|| ж. падпольшчыца, ✂.

|| прым. падпольшчыцкі, ✂.

падпорка, ✂ і падпора, ✂, ж.

Палка, брус, слуп і пад., якімі падпіраюць што-н.

  • П. пад яблыню.