Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падрабязны, ✂.

Вельмі поўны, з усімі дэталямі, дробязнымі акалічнасцямі.

  • П. план.
  • Падрабязна (прысл.) усё расказаць.

|| наз. падрабязнасць, ✂.

падрад​1, ✂, м.

Дагавор аб выкананні адным бокам пэўнай работы па заказу другога боку, а таксама работа, што выконваецца паводле гэтага дагавору.

  • П. на пабудову школы.
  • Брыгадны п. (які заключаецца брыгадай рабочых непасрэдна з упраўленнем або трэстам).

|| прым. падрадны, ✂.

  • Падрадная арганізацыя.
  • Падрадныя работы.

падрад​2, прысл.

Непасрэдна адзін за другім, без пропуску.

  • Прачытаў 200 старонак п.

падрадзіцца, ✂; зак.

Узяцца, дамовіцца выканаць якую-н. работу.

  • П. рубіць зруб.

|| незак. падраджацца, ✂.

падрадзіць, ✂; зак.

Наняць для часовай работы, дастаўкі чаго-н.

  • П. майстроў.

|| незак. падраджаць, ✂.

падрадковы, ✂.

  1. Размешчаны пад радкамі.

    • Падрадковая заўвага (унізе старонкі).
  2. Пра пераклад: дакладны, літаральны, слова ў слова.

падрадкоўнік, ✂, м.

Падрадковы, літаральны пераклад якога-н. тэксту.

  • Перакладаць вершы па падрадкоўніку.

падрадчык, ✂, м.

Арганізацыя (або, раней, асобны чалавек), якая займаецца работамі па падрадах​1.

|| прым. падрадчыцкі, ✂.

падраздзел, ✂, м.

Частка раздзела.

падраздзяленне, ✂, м.

  1. гл. падраздзяліць.

  2. Вайсковая адзінка ў складзе большай вайсковай часці.

    • Стралковае п.