Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падрумяніць, ; зак.

  1. Падфарбаваць румянамі.

    • П. шчокі.
  2. Смажачы, пекучы, зрабіць румяным, карычняватым.

    • П. мяса.

|| незак. падрумяньваць, .

падрыгваць, ; незак. (разм.).

Дрыжаць, дрыгаць злёгку, час ад часу.

  • Нага падрыгвае.

падрысаваць, ; зак.

  1. Тое, што і падмаляваць (у 1 знач.).

  2. Падправіць (рысунак).

    • П. партрэт.

|| незак. падрысоўваць, .

падрыўнік, , м.

Спецыяліст па падрыўных работах.

падрыўны, .

  1. Які служыць для падрыву, мае адносіны да ўзрывання чаго-н.

    • П. матэрыял.
    • Падрыўныя работы.
  2. перан. Накіраваны на падрыў чаго-н., нанясенне шкоды чаму-н.

    • Падрыўная дзейнасць.

падрыхтаваць, ; зак.

  1. Правесці папярэднюю работу для ажыццяўлення, выканання чаго-н.

    • П. рукапіс да набору.
  2. Навучыць, даць неабходныя веды для чаго-н.

    • П. спецыялістаў.
  3. Папярэднім паведамленнем настроіць для ўспрымання чаго-н.

    • П. каго-н. да непрыемнай навіны.

|| незак. падрыхтоўваць, .

|| звар. падрыхтавацца, .

|| незак. падрыхтоўвацца, .

|| наз. падрыхтоўка, .

  • Артылерыйская п. (абстрэл пазіцый праціўніка перад наступленнем войск).

падрыхтоўка, , ж.

  1. гл. падрыхтаваць.

  2. Запас ведаў, атрыманых кім-н.

    • Прыйсці ў інстытут з добрай падрыхтоўкай.

падрыхтоўчы, .

Які служыць для падрыхтоўкі да чаго-н.

  • Падрыхтоўчыя курсы.
  • Падрыхтоўчая работа.

падрыць, ; зак.

Узрыхліць зямлю пад чым-н., знізу чаго-н. (пра жывёл).

  • Свіння падрыла яблыню.

|| незак. падрываць, .

падрэберны, .

Які знаходзіцца пад рэбрамі.

  • Падрэберная вобласць.