Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падрэзаць, ✂; зак.

  1. Зрэзаць, разрэзаць знізу.

    • П. сцябло.
  2. Падкараціць, абразаючы.

    • П. валасы.
  3. чаго. Нарэзаць дадаткова, яшчэ (разм.).

    • П. каўбасы.
  4. Тое, што і паддзець 2 (у 2 знач.; разм.).

    • П. дакладчыка.

|| незак. падразаць, ✂ і падрэзваць, ✂.

|| наз. падразанне, ✂, падрэзванне, ✂, падрэзка, ✂ і падрэз, ✂.

падсадзіць, ✂; зак.

  1. Памагчы каму-н. сесці, узабрацца куды-н.

    • П. хлопчыка на каня.
  2. Пасадзіць, змясціць побач, разам з кім-н.

    • П. дзяўчынку да сябровак.
    • П. пчол у вулей.
  3. Узяць у якасці спадарожніка (у машыну, на калёсы і пад.).

  4. што і чаго. Дадаткова пасадзіць (пра расліны).

    • П. буракоў.
  5. Прырасціць, прыжывіць (спец.).

    • П. скуру.

|| незак. падсаджваць, ✂.

|| наз. падсаджванне, ✂, падсадка, ✂ і падсад, ✂.

|| прым. падсадны, ✂.

  • Падсадныя дрэвы.

падсаладзіць, ✂; зак.

Зрабіць трохі ці больш салодкім.

  • П. сок.

|| незак. падсалоджваць, ✂.

падсаліць, ✂; зак.

Падбавіць у што-н. солі.

  • П. булён.

|| незак. падсольваць, ✂.

падсвечваць, ✂; незак.

Асвятляць знізу.

  • П. карціны.

|| зак. падсвяціць, ✂.

|| наз. падсвечванне, ✂ і падсветка, ✂.

падсвечнік, ✂, м.

Падстаўка для свечкі ці свечак.

  • Медны п.

падсвінак, ✂, м.

Парася ва ўзросце ад 4 да 8—10 месяцаў.

падсвістваць, ✂; незак.

Свістаць у такт, суправаджаючы спевы, ігру і пад.

|| зак. падсвістаць, ✂.

падсвядомасць, ✂, ж.

  1. гл. падсвядомы.

  2. Не зусім усвядомленыя думкі, пачуцці, уяўленні.

    • Дзесьці ў падсвядомасці мільганула надзея.

падсвядомы, ✂.

Які знаходзіцца ў падсвядомасці (у 2 знач.), інстынктыўны.

  • Падсвядомыя рухі.

|| наз. падсвядомасць, ✂.