Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падпасці, ✂; зак.

  1. пад што. Апынуцца пад уплывам каго-, чаго-н., пад уздзеяннем чаго-н. (адмоўнага).

    • П. пад шкодны ўплыў.
  2. Нечакана ўзнікнуць (разм.).

    • Падпала ахвота.

|| незак. падпадаць, ✂.

падпаўзці, ✂; зак.

  1. Наблізіцца да каго-, чаго-н. паўзком.

    • П. да варожага дота.
  2. Паўзком забрацца пад што-н.

    • П. пад куст.

|| незак. падпаўзаць, ✂ і падпоўзваць, ✂.

падпаха, ✂, ж.

Тое, што і паха.

|| прым. падпахавы, ✂.

  • Падпахавая ямка.

падпашнік, ✂, м.

Кавалак шчыльнай тканіны, прышыты знутры адзення пад пахамі, для засцярогі адзення ад поту.

падперазаць, ✂; зак.

Надзець на каго-н. пояс, папругу.

|| незак. падпяразваць, ✂.

|| звар. падперазацца, ✂.

|| незак. падпяразвацца, ✂.

падперці, ✂; зак.

  1. чым, што. Паставіць падпорку для падтрымкі чаго-н., падтрымаць чым-н.

  2. ас. і безас. Пра наступленне крайняй неабходнасці (разм.).

    • Такая нявыкрутка падпёрла.

|| незак. падпіраць, ✂.

падперціся, ✂; зак.

Абаперціся чым-н. на што-н.

  • П. локцямі.

|| незак. падпірацца, ✂.

падпілаваць, ✂; зак.

  1. Падрэзаць пілой, напільнікам.

    • П. слуп.
  2. Пілуючы, падкараціць, стачыць.

    • П. рогі.

|| незак. падпілоўваць, ✂.

|| наз. падпілоўванне, ✂ і падпілоўка, ✂.

падпільнаваць, ✂; зак.

Падсцерагаючы, дачакацца з’яўлення каго-, чаго-н.

  • П. звера.

|| незак. падпільноўваць, ✂.

падпісацца, ✂; зак.

  1. Паставіць свой подпіс пад чым-н.

    • П. пад рэцэнзіяй.
  2. Стаць падпісчыкам чаго-н.

    • П. на перыядычныя выданні.

|| незак. падпісвацца, ✂.

|| незак. падпісанне, ✂, падпісванне, ✂ і падпіска, ✂.

|| прым. падпісачны, ✂.