Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэпрадуктар, ✂, м.

У радыёвяшчанні: гучнагаварыцель.

|| прым. рэпрадуктарны, ✂.

рэпрадукцыя, ✂, ж.

  1. Узнаўленне карцін, малюнкаў, чарцяжоў шляхам фатаграфіі, клішэ (спец.).

  2. Перадрукаваны малюнак, карціна ці фотаздымак.

    • Яркія рэпрадукцыі.
  3. Узнаўленне, размнажэнне племянной жывёлы ці гатунковага насення (спец.).

    • Высокая р. насення пшаніцы.

|| прым. рэпрадуктыўны, ✂ і рэпрадукцыйны, ✂.

рэпрэзентаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Прадставіць (-таўляць), выявіць (-яўляць), паказаць (-зваць).

|| наз. рэпрэзентацыя, ✂.

рэпрэсіраваць, ✂; зак. і незак.

Падвергнуць (-вяргаць) рэпрэсіі, рэпрэсіям.

рэпрэсія, ✂, ж.

Карная мера з боку дзяржаўных органаў.

  • Падвяргацца рэпрэсіям.
  • Ахвяры рэпрэсій.

|| прым. рэпрэсіўны, ✂.

  • Рэпрэсіўныя меры.

рэптылія, ✂, ж. (спец.).

Тое, што і паўзун (у 3 знач.).

рэпутацыя, ✂, ж.

Грамадская ацэнка, якая склалася пра каго-н., агульная думка пра якасці, заслугі і недахопы каго-, чаго-н.

  • Добрая, дрэнная р.
  • Ганьбаваць чыю-н. рэпутацыю.

рэпчаты, ✂.

Па форме падобны на рэпу.

  • Рэпчатая цыбуля.

рэскрыпт, ✂, м. (уст.).

Пісьмо манарха да падначаленага з якім-н. прадпісаннем, аб’явай аб узнагародзе, з выражэннем падзякі.

  • Імператарскі р.

рэспандэнт, ✂, м. (афіц.).

Асоба, якая адказвае на пытанні анкеты або дае інтэрв’ю.

|| прым. рэспандэнцкі, ✂.