Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэнтгенаскапія, , ж.

Прасвечванне рэнтгенаўскімі прамянямі непразрыстых прадметаў і даследаванне іх ценявога адбітка.

|| прым. рэнтгенаскапічны, .

рэнтгенатэрапія, , ж.

Лячэнне рэнтгенаўскімі прамянямі.

|| прым. рэнтгенатэрапеўтычны, .

рэнтгенаў:

Рэнтгенавы прамяні — тое, што і рэнтгенаўскія прамяні.

рэнтгенаўскі, .

  1. рэнтгенаўскія прамяні — нябачныя прамяні, што з’яўляюцца кароткімі электрамагнітнымі хвалямі, якія здольны пранікаць праз непразрыстыя прадметы.

  2. Які мае адносіны да прымянення такіх прамянёў.

    • Р. здымак.
    • Рэнтгенаўская апаратура.

рэнтгенолаг, , м.

Урач — спецыяліст па рэнтгеналогіі і рэнтгенатэрапіі.

рэпа, , ж.

Караняплод з акруглым коранем светла-жоўтага колеру.

  • Кармавая р.
  • Танней за параную рэпу (надта танна; разм. жарт.).

|| памянш. рэпка, .

|| прым. рэпны, і рэпавы, .

  • Рэпнае поле.
  • Рэпавае лісце.

рэпарацыі, , ж. (спец.).

Выплата дзяржавай, распачаўшай вайну, дзяржавам, панёсшым страты ў гэтай вайне, грошай або іншага віду кампенсацыі.

|| прым. рэпарацыйны, .

рэпартаж, , м.

Паведамленне пра мясцовыя падзеі, пра падзеі дня, інфармацыя (па радыё, тэлебачанні, у друку).

  • Р. з выставачнай залы.
  • Р. з месца здарэння.

|| прым. рэпартажны, .

рэпарцёр, , м.

Карэспандэнт, які піша рэпартажы.

|| ж. рэпарцёрка, .

|| прым. рэпарцёрскі, .

рэпарцёрства, , н.

Работа, дзейнасць рэпарцёра.

  • Займаецца рэпарцёрствам.