Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэнесанс, ✂, м.

Эпоха росквіту навук і мастацтваў у Еўропе, якая прыйшла на змену сярэдневякоўю і абвясціла зварот да чалавека як да вышэйшага пачатку быцця; Адраджэнне.

|| прым. рэнесансны, ✂.

рэнклод, ✂, м.

Гатунак буйных круглых салодкіх сліў.

|| прым. рэнклодны, ✂ і рэнклодавы, ✂.

рэнта, ✂, ж.

Рэгулярны даход у форме працэнтаў (у 3 знач.), які атрымліваецца з капіталу, маёмасці або зямлі.

  • Зямельная р.
  • Дыферэнцыяльная р.

|| прым. рэнтавы, ✂.

  • Р. даход.

рэнтабельны, ✂.

Даходны, прыбытковы, які апраўдвае расходы.

  • Рэнтабельная гаспадарка.
  • Рэнтабельнае прадпрыемства.

|| наз. рэнтабельнасць, ✂.

рэнтген​1, ✂, м.

Прамяні, прасвечванне рэнтгенаўскімі прамянямі.

  • Назначыць хворага на р.

рэнтген​2, ✂, м.

Адзінка вымярэння; апарат для прасвечвання.

  • Р. паказаў змены касцявой тканкі.

рэнтгена...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да рэнтгену (у 1 знач.), да рэнтгенаўскіх прамянёў, напр. рэнтгенаабсталяванне, рэнтгенаадчувальны, рэнтгенаапаратура, рэнтгеналагічны, рэнтгенапалеанталогія, рэнтгенаструктурны, рэнтгенатэрапія.

рэнтгенаграма, ✂, ж.

Фатаграфічны здымак пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

рэнтгенаграфія, ✂, ж.

Фатаграфаванне ўнутранай будовы непразрыстых прадметаў пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

|| прым. рэнтгенаграфічны, ✂.

рэнтгеналогія, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем прымянення рэнтгенаўскіх прамянёў для даследавання ўнутраных органаў, для дыягностыкі захворванняў і іх лячэння.

|| прым. рэнтгеналагічны, ✂.