Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэкорд, , м.

Найлепшы вынік, дасягнуты ў працы, спорце.

  • Устанавіць сусветны р.
  • Пабіць чый-н. р.
  • Р. трываласці (перан. вышэйшая ступень трываласці).

рэкордны, .

Які з’яўляецца рэкордам, найвышэйшы.

  • Рэкордныя вынікі.
  • Р. ўраджай.
  • Закончыць работу ў рэкордна (прысл.) кароткі тэрмін.

рэкрут, , м.

У Расіі з 1705 па 1874 гг.: салдат-навабранец.

  • Здаць у рэкруты (па воінскаму абавязку).
  • Пайсці ў рэкруты (па найму).

|| прым. рэкруцкі, .

  • Рэкруцкая павіннасць.

рэкрутчына, , ж.

У старой Расіі: рэкруцкая воінская павіннасць.

рэкрэацыя, , ж. (спец.).

Адпачынак, аднаўленне сіл пасля працы.

|| прым. рэкрэацыйны, .

  • Рэкрэацыйная зала (у навучальнай установе; уст.).
  • Р. лес (прызначаны для адпачынку, аднаўлення сіл).

рэктар, , м.

Кіраўнік універсітэта і некаторых іншых вышэйшых навучальных устаноў.

|| прым. рэктарскі, .

рэктарат, , м.

  1. Адміністрацыйны орган, які ўзначальваецца рэктарам.

    • Пасяджэнне рэктарата.
  2. Памяшканне, дзе знаходзіцца гэты орган.

|| прым. рэктаратны, .

рэктыфікаваць, ; зак. і незак. (спец.).

Ачысціць (ачышчаць) (вадкасць) перагонкай.

  • Р. спірт.

|| наз. рэктыфікацыя, .

|| прым. рэктыфікацыйны, .

рэктыфікат, , м. (спец.).

Прадукт рэктыфікацыі.

|| прым. рэктыфікатны, .

рэле, нескл., н. (спец.).

Аўтаматычны механізм для замыкання і размыкання электрычнага ланцуга.

  • Электрамагнітнае р.

|| прым. рэлейны, .