Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэкагнасцыроўка, , ж. (спец.).

  1. Разведка для атрымання звестак аб праціўніку, якая праводзіцца асабіста камандзірам і афіцэрамі штабоў перад будучымі баявымі дзеяннямі.

  2. Папярэдняе абследаванне мясцовасці для геадэзічных работ.

|| прым. рэкагнасцыровачны, .

рэкамендавацца, ; зак. і незак. (кніжн.).

Назваць (-зываць) сябе пры знаёмстве.

  • Рэкамендуюся: ваш сусед па купэ.

|| зак. адрэкамендавацца, .

рэкамендаваць, ; зак. і незак.

  1. Даць (даваць) станоўчую характарыстыку каму-, чаму-н., прапанаваць выкарыстаць, прыняць куды-н.

    • Р. спецыяліста.
    • Лякарства рэкамендавана Міністэрствам аховы здароўя.
  2. што і з інф. Параіць (раіць) што-н. (кніжн.).

    • Р. заняцца спортам.
  3. Назваць (-зываць) пры знаёмстве (уст.).

    • Рэкамендую вам маіх членаў сям’і.

|| зак. парэкамендаваць, і адрэкамендаваць, .

|| наз. рэкамендацыя, .

|| прым. рэкамендацыйны, .

рэкамендацыйны, .

  1. гл. рэкамендаваць.

  2. Які змяшчае ў сабе рэкамендацыю (у 2 знач.).

    • Рэкамендацыйнае пісьмо.
    • Р. спіс літаратуры.

рэкамендацыя, , ж.

  1. гл. рэкамендаваць.

  2. Спрыяльны водзыў пра каго-, што-н.

    • Атрымаць добрую рэкамендацыю ад каго-н.
  3. Парадак, пажаданне, прапанова (кніжн.).

    • Выканаць рэкамендацыі камісіі.

рэканструкцыя, , ж.

  1. Карэнная перабудова, арганізацыя чаго-н. на новых асновах.

    • Р. цэха.
  2. Аднаўленне чаго-н. па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся.

    • Р. тэксту старажытнага рукапісу.

|| прым. рэканструкцыйны, .

рэканструявацца, ; зак. і незак.

Падвергнуцца (-вяргацца) рэканструкцыі.

рэканструяваць, ; зак. і незак.

Правесці (-водзіць) рэканструкцыю чаго-н.

  • Р. абсталяванне цэха.
  • Р. помнікі архітэктуры.

|| прым. рэканструкцыйны, .

рэкардсмен, , м.

Спартсмен, які ўстанавіў рэкорд.

|| ж. рэкардсменка, .

|| прым. рэкардсменскі, .

рэкардыст, , м.

  1. Тое, што і рэкардсмен (уст.).

  2. Свойская жывёліна, якая па сваіх якасцях вызначаецца рэкорднымі паказчыкамі.

    • Бык-р.

|| ж. рэкардыстка, .