Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэйнвейн, ✂, м.

Гатунак вінаграднага віна.

рэйс, ✂, м.

Шлях транспартнага сродку (судна, самалёта, аўтамабіля) па пэўнаму маршруту.

  • Аўтобусны р.
  • Дальнія рэйсы.

|| прым. рэйсавы, ✂.

рэйсавы, ✂.

  1. гл. рэйс.

  2. Пра транспартны сродак: які ходзіць па пэўных рэйсах, мае пастаянны маршрут.

    • Р. аўтобус.
    • Р. самалёт.

рэйсфедэр, ✂, м.

Чарцёжны інструмент для правядзення ліній тушшу.

|| прым. рэйсфедэрны, ✂.

рэйсшына, ✂, ж.

Доўгая чарцёжная лінейка з папярочнай планкай на адным канцы для правядзення паралельных ліній.

рэйтузы, ✂.

  1. Доўгія, вузкія штаны ў абцяжку (першапачаткова для верхавой язды).

    • Кавалерскія р.
  2. Доўгія жаночыя або дзіцячыя вузкія трыкатажныя штаны.

    • Шарсцяныя р.

|| прым. рэйтузны, ✂.

рэйтынг, ✂, м.

  1. Тое, што і рэйтынг-ліст (спец.).

  2. Індывідуальны лічбавы паказчык ацэнкі папулярнасці, аўтарытэту якой-н. асобы, арганізацыі, групы, іх дзейнасці, праграм, планаў, палітыкі ў пэўны час, а таксама ўвогуле ступень папулярнасці вядомага дзеяча.

    • Р. кіраўніка ўрада.

|| прым. рэйтынгавы, ✂.

рэйтынг-ліст, ✂, м. (спец.).

Індывідуальны каэфіцыент ацэнкі сілы гульні гросмайстра (шахмат, шашак).

рэйхстаг, ✂, м.

У Германіі да 1945 г.: назва парламента, а таксама будынак, у якім засядаў гэты парламент.

  • Член рэйхстага.
  • Узняць савецкі сцяг над рэйхстагам.

рэкагнасцыраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) рэкагнасцыроўку.

  • Р. мясцовасць.

|| прым. рэкагнасцыровачны, ✂.