Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нацерушыцца, ✂; зак.

  1. Насыпацца, высыпацца.

    • Нацерушылася сена.
  2. безас. Нападаць у якой-н. колькасці (пра дробны снег).

|| незак. нацярушвацца, ✂.

нацерушыць, ✂; зак.

  1. Насыпаць, рассыпаць у якой-н. колькасці.

  2. безас. Тое, што і нацерушыцца (у 2 знач.).

|| незак. нацярушваць, ✂.

нацерці, ✂; зак.

  1. Намазваючы, змазваючы (вадкасцю, маззю і пад.), расцерці.

    • Н. спіну.
  2. Начысціць да глянцу, уціраючы што-н. (фарбу, воск і пад.).

    • Н. паркет.
  3. Пашкодзіць, прычыніць боль трэннем, пакінуць след ад трэння.

    • Н. нагу.
  4. чаго. Надрабніць на тарцы ў якой-н. колькасці.

    • Н. бульбы.
  5. чаго. Нарыхтаваць у якой-н. колькасці, ачышчаючы ціскам, трэннем ад цвёрдых частачак (пра лён, каноплі і пад.).

|| незак. націраць, ✂.

|| звар. нацерціся, ✂.

|| незак. націрацца, ✂.

|| наз. націранне, ✂.

нацечны, ✂.

Які ўтварыўся ў выніку нацёку.

  • Нацечныя ўтварэнні.

нацешыцца, ✂; зак.

  1. Зведаць задавальненне; парадавацца, пацешыцца ўволю.

    • Не нацешыцца з дачкі.
  2. Зведаць асалоду ўзаемнага кахання.

нацёк, ✂, м.

Слой рэчыва, якое нацякло на паверхню чаго-н., расцяклося па чым-н.

  • Нацёкі на сцяне.

|| прым. нацёчны, ✂.

націкаваць, ✂; зак. (разм.).

Нагледзеўшы што-н., намеціць для набыцця, выкарыстання.

націна, ✂, ж. (разм.).

Сцябло агароднай расліны (агуркоў, гарбузоў, бульбы).

націнка, ✂, ж. (разм.).

Сцябло травы, травінка.

націнне, ✂, н., зб. (разм.).

Сцёблы агародных раслін; цяўнік.