Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэалізоўваць, ; незак.

  1. Ажыццяўляць, здзяйсняць (кніжн.).

    • Р. задумы.
  2. Пераводзіць у грошы, прадаваць (спец.).

    • Р. тавар.

|| наз. рэалізацыя, .

рэаліст1, , м.

  1. Мастак — паслядоўнік рэалізму (у 1 знач.).

    • Пісьменнік-р.
    • Мастак-р.
  2. Чалавек, які правільна ўлічвае ў сваёй дзейнасці ўмовы рэальнай рэчаіснасці.

    • Цвярозы р.

|| ж. рэалістка, .

рэаліст2, , м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: вучань рэальнага вучылішча.

рэалістычны, .

  1. гл. рэалізм.

  2. Які зыходзіць з разумення і ўліку рэальных абставін, практычны.

    • Р. падыход да жыцця.
    • Рэалістычна (прысл.) глядзець на рэчы.

|| наз. рэалістычнасць, .

рэалія, , ж. (кніжн.).

Адзінкавы прадмет, рэч; тое, што ёсць, існуе.

рэальны, .

  1. Які сапраўды існуе ў рэчаіснасці, не ўяўны.

    • Р. факт.
  2. Які можа быць ажыццёўлены, здзейснены.

    • Рэальныя планы.
    • Р. тэрмін.
  3. Практычны, заснаваны на разуменні наяўных умоў, абставін.

    • Рэальная палітыка.
    • Р. погляд на жыццё.

  • Рэальнае вучылішча — у дарэвалюцыйнай Расіі: агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова без выкладання старажытных моў, з пераважаннем у навучальным плане прыродазнаўчанавуковых прадметаў.

  • Рэальная заработная плата (спец.) — пакупная здольнасць намінальнай заработнай платы.

|| наз. рэальнасць, .

рэанімаваць, ; зак. і незак.

Правесці (-водзіць) рэанімацыю.

  • Р. арганізм.

рэаніматар, , м.

Урач — спецыяліст па рэанімацыі.

|| прым. рэаніматарскі, .

рэанімацыя, , ж.

Ажыўленне арганізма ў перыяд агоніі і клінічнай смерці.

|| прым. рэанімацыйны, .

  • Рэанімацыйнае аддзяленне клінікі.

рэарганізаваць, ; зак. і незак.

Арганізаваць на новых пачатках, пераўтварыць (-раць).

|| наз. рэарганізацыя, .

|| прым. рэарганізацыйны, .