Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рыць, ; незак.

  1. Капаць, раскопваць рыхлае, сыпкае (лычом, рылам); капаючы, даставаць з зямлі, вырываць.

    • Свіння рые пожню.
    • Дзік рые бульбу.
  2. Вымаючы зямлю, рабіць паглыбленне (пра жывёл).

    • Барсук рые нару.

|| зак. вырыць, .

  • В. нару.

|| наз. рыццё, .

рычаг, , м.

  1. Устройства, якое мае пункт апоры і служыць для ўраўнаважвання большай сілы пры дапамозе меншай, а таксама для выканання якой-н. работы.

    • Падважыць груз рычагом.
    • Р. скорасці.
    • Рычагі кіравання (таксама перан.).
  2. перан. Сродак, якім можна паўздзейнічаць на каго-, што-н., прывесці каго-, што-н. у рух.

    • Пісьменнасць — р. культуры.

|| памянш. рычажок, .

|| прым. рычажны, .

  • Р. механізм.

рыштаванне, , н.

Часовае збудаванне з дошак, стоек або металічных трубак, якое ўстанаўліваецца ўздоўж сцен для будаўнічых або рамонтных работ.

  • Будынак у рыштаванні.

рышток, , м.

Жалабок, канаўка сцёку вады.

  • Прыдарожныя рышткі.

рыштунак, , м., зб.

Набор, сукупнасць прыстасаванняў, неабходных для якога-н. занятку, для якой-н. работы.

  • Рыбацкі р.
  • Паходны р.

рышэлье, нескл., н.

  1. Ажурная вышыўка з абкіданым контурам малюнка.

    • Салфетка Сурвэтка з р.
  2. нязм. Пра ажурную вышыўку з такім контурам.

    • Вышыўка р.

рэабілітаваць, ; зак. і незак.

Аднавіць (-наўляць) былую добрую рэпутацыю або ў ранейшых правах.

|| звар. рэабілітавацца, .

|| наз. рэабілітацыя, .

рэабілітацыя, , ж.

  1. гл. рэабілітаваць.

  2. Устараненне вынікаў якой-н. цяжкай хваробы або траўмы (спец.).

    • Медыцынская р.

|| прым. рэабілітацыйны, .

  • Р. цэнтр.

рэагаваць, ; незак.

  1. Адказваць якім-н. чынам на раздражненне, уздзеянне звонку.

    • Сэрца па-рознаму рэагуе на фізічную нагрузку.
  2. Праяўляць свае адносіны да чаго-н.

    • Р. на скаргу.

|| зак. прарэагаваць, , зрэагаваць, і адрэагаваць, .

|| наз. рэагаванне, і рэакцыя, .

  • Рэагаванне вока на святло.
  • Гэта навіна выклікала ў людзей дваякую рэакцыю.

|| прым. рэактыўны, .

рэактар, , м.

Апарат або ўстаноўка, у якой адбываецца фізічная (ядзерная) або хімічная рэакцыя.

  • Ядзерны р.
  • Хімічны р.

|| прым. рэактарны, .