Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

надзьмуцца, ; зак.

  1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім; нацягнуцца ад ветру.

    • Ветразь надзьмуўся.
  2. Пра птушак: натапырыцца, падняўшы пер’е.

  3. перан. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару (разм.).

  4. перан. Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд (разм.).

  • Надзьмуцца як мыш на крупы (разм.) — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд.

|| незак. надзімацца, .

надзьмуць, ; зак.

  1. Напоўніць паветрам або газам, зрабіць пругкім; нацягнуць што-н. ветрам.

    • Н. парус.
    • Н. мяч.
  2. чаго, безас. Нанесці ветрам.

    • Н. снегу.
    • Надзьмула ў вуха (выклікала прастуду).
    • У пакой надзьмула (пра халоднае паветра).
    • Надзьмуць губы (разм. неадабр.) пакрыўдзіцца.

|| незак. надзімаць, .

|| наз. надзіманне, .

надзяліць, ; зак.

  1. Даць у асабістае карыстанне, выдзеліць як долю.

    • Н. зямлёю.
  2. Даць некалькім, многім як гасцінец.

    • Н. дзяцей цукеркамі.
    • Н. (перан.) здольнасцямі.
    • Н. уладай (перан.).

|| незак. надзяляць, .

|| наз. надзел, .

надкаленны, .

Які знаходзіцца вышэй калена.

  • Надкаленная косць.

надкалоць, ; зак.

  1. Раскалоць не поўнасцю.

    • Н. талерку.
  2. Расшчапіць крыху зверху.

    • Н. палена.

|| незак. надколваць, .

надкласавы, (кніжн.).

Які стаіць вышэй класавых інтарэсаў, класавых груповак.

надкосніца, , ж.

Злучальная тканка, якая пакрывае косці ў пазваночных жывёл і чалавека.

  • Запаленне надкосніцы.

|| прым. надкоснічны, .

надкрылы, .

Цвёрдыя пярэднія крылы жукоў і перапончатакрылых насякомых.

надкус, , м.

Надкушанае месца.

  • Н. на яблыку.

надкусіць, ; зак.

Пракусіць крыху або адкусіць частку чаго-н.

  • Н. яблык.

|| незак. надкусваць, .

|| наз. надкусванне, .