надзьмуцца, ; зак.

  1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім; нацягнуцца ад ветру.

    • Ветразь надзьмуўся.
  2. Пра птушак: натапырыцца, падняўшы пер’е.

  3. перан. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару (разм.).

  4. перан. Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд (разм.).

  • Надзьмуцца як мыш на крупы (разм.) — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд.

|| незак. надзімацца, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)