Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

надвор’е, ✂, н.

Стан атмасферы ў пэўны час у пэўным месцы.

  • Зводка надвор’я.

надворны, ✂.

  1. Размешчаны ў межах сядзібы.

    • Надворныя будынкі.
  2. Той, што выходзіць на двор, знадворны.

    • Надворная сцяна.
  3. Тое, што і знешні (у 2 знач.).

    • Надворная замкнёнасць.
  4. Такі, якога яшчэ не паставілі на адкорм (пра свіней).

    • Надворныя парасяты.

◊

  • Надворны саветнік — у дарэвалюцыйнай Расіі: цывільны чын сёмага класа.

надвязаць, ✂; зак.

  1. Падоўжыць вязаннем.

    • Н. кофту.
  2. Прывязаць да чаго-н. дадатковы кавалак.

    • Н. шнурок.

|| незак. надвязваць, ✂.

|| наз. надвязванне, ✂ і надвязка, ✂.

надвячорак, ✂, м.

Пара перад самым вечарам.

  • Ціхі н.

|| прым. надвячоркавы, ✂.

надвячоркам, прысл.

Перад самым надыходам вечара.

  • З паходу вярнуліся н.

надвячэрні, ✂.

Які бывае перад заходам сонца, перад вечарам.

  • Надвячэрняя цішыня.

надгаладзь, прысл. (разм.).

Не поўнасцю наядаючыся, хочучы есці.

  • Леглі спаць н.

надгартаннік, ✂, м.

Тонкі доўгі храсток, які дапамагае закрываць гартань пры ядзе.

|| прым. надгартанны, ✂.

надгарэць, ✂; зак.

Часткова згарэць.

  • Надгарэла лучына.

|| незак. надгарваць, ✂ і надгараць, ✂.

надгляд, ✂, (спец.).

Праверка, агляд.

  • Таможны н.

|| прым. надглядны, ✂.