Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

надзел, ✂, м.

  1. гл. надзяліць.

  2. У дарэвалюцыйнай вёсцы: зямельны ўчастак, які выдаваўся сялянскай сям’і.

    • Зямельны н.

|| прым. надзельны, ✂.

надземны, ✂.

Які знаходзіцца над паверхняй зямлі або на паверхні зямлі.

  • Надземныя збудаванні.

надзерці, ✂; зак.

Тое, што і надраць.

|| незак. надзіраць, ✂.

надзець, ✂; зак.

  1. Адзець на сябе або на каго-н. вопратку, абутак і пад.

    • Н. паліто.
  2. Уздзець, начапіць які-н. прадмет на каго-, што-н.

    • Н. пярсцёнак.
    • Н. акуляры.
  3. Начыніць, напіхаць чым-н. (спец., разм.).

    • Н. качку кашай.

|| незак. надзяваць, ✂.

|| звар. надзецца, ✂.

|| незак. надзявацца, ✂.

|| наз. надзяванне, ✂.

надзея, ✂, ж.

  1. Чаканне чаго-н. добрага, упэўненасць у ажыццяўленні чаго-н. радаснага.

    • Светлая н.
    • Падаваць надзеі (выяўляць якія-н. задаткі, праяўляць здольнасці да чаго-н.).
  2. Той, або тое, на каго, на што можна спадзявацца, апірацца.

    • Мір — н. ўсяго чалавецтва.
    • Сын — уся мая н.

надзённы, ✂.

  1. Які мае важнае жыццёвае значэнне, неабходны; актуальны.

    • Надзённыя задачы.
  2. Які бывае кожны дзень.

    • Надзённыя клопаты.

◊

  • Хлеб наш надзённы — самае неабходнае для існавання.

|| наз. надзённасць, ✂.

надзёншчына, ✂, ж. (разм.).

Надзённыя клопаты; тое, што бывае кожны дзень.

  • Надакучыла н.

надзіва, прысл. (разм.).

Надзвычай; надта, вельмі.

  • Н. цёплая зіма.

надзівіцца, ✂; зак.

Многа, уволю падзівіцца.

  • Не н. з прыгажосці нарачанскага краю.

надзьмуты, ✂.

  1. Важны, ганарысты, поўны пыхі.

    • Ён заўсёды нейкі н.
  2. Пакрыўджаны, незадаволены, сярдзіты, які выражае крыўду.

    • Н. выгляд.

|| наз. надзьмутасць, ✂.