Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рысавод, ✂, м.

Спецыяліст па рысаводству.

рысаводства, ✂, н.

Развядзенне рысу як галіна сельскай гаспадаркі.

|| прым. рысаводчы, ✂.

рысак, ✂, м.

Пародзісты, рысісты конь.

  • Памчаць на рысаку.
  • Арлоўскія рысакі.

|| прым. рысачы, ✂.

рысісты, ✂.

Які валодае добрай рэзвай рыссю.

  • Р. конь.

|| наз. рысістасць, ✂.

рысіць, ✂; незак.

  1. Бегчы рыссю (пра коней і інш. жывёл).

  2. Ехаць на кані рыссю.

рыскаць, ✂; незак. (спец.).

Пра судна: ухіляцца ад курсу то ў адзін, то ў другі бок.

|| наз. рыск, ✂ і рысканне, ✂.

рыслінг, ✂, м.

Гатунак белага сталовага вінаграднага віна.

|| прым. рыслінгавы, ✂.

рысора, ✂, ж.

Пругкая гнутая стальная паласа (або прыстасаванне з такіх палос) паміж воссю і кузавам экіпажа, аўтамабіля, вагона і пад., якая змякчае штуршкі пры яздзе.

|| прым. рысорны, ✂.

рысунак, ✂, м.

Тое, што і малюнак.

  • Майстар рысунка.

|| прым. рысуначны, ✂.

рысь​1, ✂, ж.

  1. Спосаб бегу каня (або іншай жывёлы), пры якім адначасова выносяцца наперад ногі пярэдняя левая і задняя правая або пярэдняя правая і задняя левая.

    • Ехаць рыссю.
  2. Часты і павольны бег чалавека.