Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рыпець, ✂; незак.

Утвараць рып, скрыпець.

  • Падлога рыпіць.
  • Боты рыпяць.
  • Пад нагамі рыпіць снег.

|| аднакр. рыпнуць, ✂.

|| наз. рыпенне, ✂.

рыплівы, ✂.

Тое, што і рыпучы.

  • Рыплівыя дзверы.

|| наз. рыплівасць, ✂.

рыпс, ✂, м.

Тоўстая, моцная тканіна палатнянага перапляцення ў дробны рубчык.

|| прым. рыпсавы, ✂.

рыпучы, ✂.

Які ўтварае рып.

  • Рыпучыя вароты.
  • Рыпучыя колы.
  • Р. голас (перан.).

|| наз. рыпучасць, ✂.

рыс, ✂, м.

Злак з белым прадаўгаватым зернем, якое скарыстоўваецца ў ежу, а таксама яго зерне.

  • Плантацыі рысу.
  • Піражкі з рысам.

|| прым. рысавы, ✂.

  • Р. суп.

рыса, ✂, ж.

  1. Вузкая паласа, лінія.

    • Правесці рысу.
    • Падвесці рысу пад чым-н. (таксама перан. падвесці вынік, скончыць з якой-н. справай).
  2. Лінія (існуючая ці ўяўная), якая раздзяляе што-н., рубеж.

    • Р. пад’ёму вады.
  3. Уласцівасць, адметная адзнака, якасць.

    • Рысы характару.
    • Рысы новага чалавека.
  4. мн. Тое, што і рысы твару.

    • Дарагія рысы.

◊

  • Рысы твару — абрысы, аблічча твару.

  • Прыгожыя рысы твару.

◊

  • У агульных рысах — без падрабязнасцей.

|| памянш. рыска, ✂.

рыса...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да рысу, да яго вырошчвання і апрацоўкі, напр. рысаапрацоўчы, рысаачышчальны, рысаўборачны.

рысавальшчык, ✂, м.

Той, хто займаецца рысаваннем, хто робіць малюнкі для чаго-н.

  • Добры р., горшы гравёр.

|| ж. рысавальшчыца, ✂.

рысавацца, ✂; незак.

  1. Віднецца, паўставаць ва ўяўленні.

    • Удалечыні рысуюцца абрысы гор.
    • Знаёмы вобраз рысаваўся ва ўяўленні (перан.).
  2. Старацца паказаць сябе з выгаднага боку, выклікаць чым-н. інтарэс да сябе.

    • Р. перад людзьмі.

|| наз. рысоўка, ✂.

рысаваць, ✂; зак.

  1. Перадаваць прадметы на плоскасці ад рукі пры дапамозе графічных сродкаў (звычайна контурамі, рыскамі і пад.).

    • Р. з натуры.
    • Р. партрэт.
  2. перан. Мысленна падаваць у якіх-н. вобразах, формах.

    • Уяўленне рысуе будучыню.

|| зак. нарысаваць, ✂.

|| наз. рысаванне, ✂.

|| прым. рысавальны, ✂.

  • Рысавальная папера.