Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рымар, ✂, м.

Майстар, які шые раменную вупраж (хамуты, сёдлы, вуздэчкі).

|| прым. рымарскі, ✂.

рымарня, ✂, ж.

Рымарская майстэрня.

  • Калгасная р.

рымарства, ✂, н.

Рамяство, занятак рымара.

|| прым. рымарскі, ✂.

  • Рымарская майстэрня.

рынак, ✂, м.

  1. Сфера таварнага абарачэння, тавараабароту.

    • Знешні р.
    • Унутраны р.
    • Рынкі збыту (раёны рэалізацыі тавараў; спец.).
  2. Месца рознічнага гандлю пад адкрытым небам або ў гандлёвых радах, базар.

    • Калгасны р.
    • Крыты р.
    • Гандляваць на рынку.

|| прым. рыначны, ✂.

  • Рыначныя адносіны.
  • Рыначная цана.

рынг, ✂, м.

Абгароджаная канатам пляцоўка для спаборніцтваў па боксу.

  • Выхад на р.
  • Пакінуць р. (таксама перан. перастаць займацца боксам).

рында​1, ✂, м.

На Русі ў сярэднія вякі: воін царскай прыдворнай аховы.

рында​2, ✂, ж.:

  • рынду біць (спец.) — на гандлёвых суднах у старыя часы, а таксама ў парусным флоце: тройчы ўдарыць у звон роўна ў поўдзень.

рынуцца, ✂; зак.

Імкліва кінуцца, накіравацца, хлынуць.

  • Р. ў атаку.
  • Вада рынулася, прарваўшы загароду.

рып, ✂, м.

Рэзкі гук, які ўтвараецца пры трэнні.

  • Р. колаў.
  • Р. палазоў.

рыпаць, ✂; незак.

  1. Утвараць рыпенне, рыпець.

    • Рыпалі дзверы.
    • Р. варотамі.
  2. Іграць непрафесійна на якім-н. музычным інструменце (звычайна на гармоніку; разм.).

    • Рыпаў гармонік.

|| аднакр. рыпнуць, ✂.

|| наз. рыпанне, ✂.