мякка...
Першая частка складаных слоў са знач.:
- мяккі (у 1 знач.), напр. мяккападнябенны, мяккатканы;
- з мяккім (у 1 знач.), напр. мяккаскуры, мяккацелы, мяккахвосты, мяккашэрсны;
- мяккі (у 3 знач.), напр. мяккаачэрчаны, мяккадзейны, мяккапругкі;
- з мяккім (у 4 знач.), напр. мяккасардэчнасць, мяккасардэчны.
мяккасардэчны, ✂.
Які вызначаецца душэўнай мяккасцю, дабрынёй, чуласцю.
|| наз. мяккасардэчнасць, ✂.
мякнуць, ✂; незак.
-
Рабіцца мяккім, размякаць.
-
перан. Рабіцца вялым, расслабленым.
-
перан. Прыходзіць у стан душэўнай дабрыні, чуласці, спагадлівасці.
|| зак. намякнуць, ✂ і размякнуць, ✂.
мялець, ✂; незак.
Рабіць мелкім (у 1 знач.), неглыбокім.
|| зак. абмялець, ✂.