Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мюзік-хол, , м.

Від эстраднага тэатра, у праграме якога чаргуюцца эстрадныя, цыркавыя, балетныя, музычныя нумары лёгкага жанру.

мюрыд, , м.

Паслушнік у мусульман, які рыхтуе сябе да безадмоўнага выканання ўсіх патрабаванняў свайго духоўнага настаўніка.

|| прым. мюрыдскі, .

мядзведзіна, , ж.

Мяса мядзведзя як ежа.

мядзведзіха, , ж. (разм.).

Тое, што і мядзведзіца.

мядзведзіца, , ж.

Самка мядзведзя.

мядзведзь, , м.

  1. Вялікая драпежная млекакормячая жывёліна з густой поўсцю і тоўстымі нагамі.

    • Буры м.
    • Белы м.
  2. перан. Пра няўклюднага, непаваротлівага чалавека (разм.).

  • Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя (разм.) — размяркоўваць прыбытак, якога ў наяўнасці няма.

  • Мядзведзь на вуха наступіў каму (разм. жарт.) — пра чалавека, у якога адсутнічае музыкальны слых.

|| прым. мядзведжы, .

  • Мядзведжыя сляды.
  • Мядзведжае футра (са скуры мядзведзя).
  • Мядзведжая паходка (перан. такая, як у мядзведзя).

  • Мядзведжы куток (разм.) — аддаленае, глухое месца.

  • Мядзведжая паслуга — паслуга, якая прыносіць шкоду.

  • Мядзведжая хвароба (жарт.) — панос ад страху.

мядзведка, , ж.

Насякомае атрада прамакрылых, якое жыве ў зямлі і з’яўляецца шкоднікам сельскагаспадарчых культур.

мядзведнік, , м.

  1. Паляўнічы на мядзведзяў.

  2. Памяшканне для мядзведзяў у звярынцы або заалагічным парку.

мядзяк, , м.

Медная манета.

мядзянка, , ж.

  1. Неядавітая змяя сямейства вужоў бурага (самцы) або шэрага (самкі) колеру.

  2. Зялёная фарба, прыгатаваная з воцатнамеднай солі.