мядзведзь,
-
Вялікая драпежная млекакормячая жывёліна з густой поўсцю і тоўстымі нагамі.
- Буры м.
- Белы м.
-
перан. Пра няўклюднага, непаваротлівага чалавека (разм. ).
Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя (
разм. ) — размяркоўваць прыбытак, якога ў наяўнасці няма.Мядзведзь на вуха наступіў каму (
разм. жарт. ) — пра чалавека, у якога адсутнічае музыкальны слых.
||
- Мядзведжыя сляды.
- Мядзведжае футра (са скуры мядзведзя).
- Мядзведжая паходка (
перан. такая, як у мядзведзя).
Мядзведжы куток (
разм. ) — аддаленае, глухое месца.Мядзведжая паслуга — паслуга, якая прыносіць шкоду.
Мядзведжая хвароба (
жарт. ) — панос ад страху.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)