Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мэкаць, ✂; незак. (разм.).

Утвараць працяжныя гукі «мэ-мэ» (пра авечак, коз).

|| аднакр. мэкнуць, ✂.

|| наз. мэканне, ✂.

мэндлік, ✂, м.

Пяць снапоў аўса, ячменю, пастаўленыя кучкай каласамі ўгору для прасушкі і накрытыя распрасцёртым снапом зверху.

мэр, ✂, м.

Галава муніцыпалітэта, гарадскога кіраўніцтва.

мэрыя, ✂, ж.

Муніцыпальнае ўпраўленне, а таксама будынак, дзе знаходзіцца гэта ўпраўленне.

мэта, ✂, ж.

Тое, да чаго імкнуцца, што трэба ажыццявіць.

  • Ісці да запаветнай мэты.

◊

  • З мэтай — для таго каб.

|| прым. мэтавы, ✂.

мэтавы, ✂.

  1. гл. мэта.

  2. Накіраваць на дасягненне якой-н. мэты (спец.).

    • Мэтавае фінансаванне.

мэтазгодны, ✂.

Які адпавядае вызначанай мэце, разумны, карысны.

  • Мэтазгоднае рашэнне.

|| наз. мэтазгоднасць, ✂.

мэтанакіраваны, ✂.

Які вызначаецца пастаўленай мэтай, практычна карысны.

|| наз. мэтанакіраванасць, ✂.

мэтлахі, ✂, н. (разм.).

  1. Зрыўкі, шматкі чаго-н.

    • Разарваць на м.
  2. Незайздросныя пажыткі, сціплыя манаткі.

    • Сабраў свае м. і паехаў.

мюзікл, ✂, м.

  1. Музычны твор для сцэны, пераважна камедыйнага характару, у якім выкарыстоўваюцца элементы эстрады, аперэты, балета і інш.

  2. Кінафільм такога роду.