муха, ✂, ж.
Агульная назва шырокараспаўсюджаных двухкрылых насякомых.
- Пакаёвыя мухі.
- Рабіць з мухі слана (перан. значна перабольшваць што-н.).
- Мухі не пакрыўдзіць (пра добрага, спакойнага чалавека).
◊
|| памянш. мушка, ✂.
|| прым. мушыны, ✂.
мухаедка, ✂, ж.
Насякомае з атрада рыючых або пясочных вос, якое корміць сваіх лічынак мухамі.
мухалоўка, ✂, ж.
-
Прыстасаванне для знішчэння мух.
-
Птушка сямейства вераб’іных.
-
Членістаногая жывёліна-мнаганожка, якая ловіць мух і іншых насякомых.
|| прым. мухаловачны, ✂ і мухалоўкавы, ✂.
- Сямейства мухалоўкавых (наз.).
мухамор, ✂, м.
Ядавіты грыб з чырвонай або жоўтай шапкай у белыя крапінкі.
муціцца, ✂; незак.
Рабіцца мутным (пра вадкасць; у 1 знач.).
|| зак. замуціцца, ✂ і памуціцца, ✂.
муціць, ✂; незак.
-
Рабіць мутным (вадкасць).
-
перан. Не даваць спакою, трывожыць.
-
пераважна безас., каго-што. Браць на ваніты.
|| зак. замуціць, ✂ і памуціць, ✂.
- Ён вады не замуціць нікому (перан. пра вельмі сціплага, ціхага чалавека).
мучанік, ✂, м.
Той, хто перанёс ці пераносіць якія-н. мукі, пакуты.
|| ж. мучаніца, ✂.