Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рыбнік, ✂, м.

Спецыяліст па рыбалоўству; работнік рыбных промыслаў.

рывок, ✂, м.

  1. Рэзкі, парывісты рух рукамі або целам.

    • Ускочыць на каня спрытным рыўком.
  2. У цяжкай атлетыцы: пад’ём цяжару над галавой на выцягнутых руках адным бесперапынным рухам.

    • Вынікі ў рыўку.
  3. перан. Рэзкае ўзмацненне, якое парушае агульны рытм работы.

    • Праца без рыўкоў.

|| прым. рыўковы, ✂.

рыгарызм, ✂, м. (кніжн.).

Празмерная строгасць, прамалінейнасць у выкананні маральных прынцыпаў, у паводзінах.

|| прым. рыгарыстычны, ✂.

рыгарыст, ✂, м. (кніжн.).

Чалавек, які вызначаецца рыгарызмам.

|| ж. рыгарыстка, ✂.

рыгарыстычны, ✂.

Схільны да рыгарызму.

  • Р. погляд на рэчы.

|| наз. рыгарыстычнасць, ✂.

рыгаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Вывяргаць ротам прынятую ежу, ванітаваць.

  2. Моцна ікаць.

|| аднакр. рыгнуць, ✂.

|| незак. парыгаць, ✂.

|| наз. рыганне, ✂.

рыдаць, ✂; незак.

Голасна, сутаргава плакаць.

  • Р. над нябожчыкам.

|| наз. рыданне, ✂.

рыдван, ✂, м.

Даўней: вялікая дарожная карэта.

рыдлёўка, ✂, ж.

Ручная прылада для капання; металічная лапата.

|| прым. рыдлёвачны, ✂.

рыдыкюль, ✂, м. (уст.).

Ручная жаночая сумачка.

|| прым. рыдыкюльны, ✂.