Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

музыка​2, ✂, м. (разм.).

Музыкант.

  • М. зайграў беларускую полечку.

музыкавед, ✂, м.

Спецыяліст па музыказнаўству.

музыказнавец, ✂, м.

Тое, што і музыкавед.

музыказнаўства, ✂, н.

Раздзел мастацтвазнаўства, які вывучае тэорыю і гісторыю музыкі, музычную культуру народаў.

|| прым. музыказнаўчы, ✂.

музыкальны, ✂.

Здольны да музыкі, які тонка разумее музыку.

  • Музыкальнае дзіця.
  • М. слых.

|| наз. музыкальнасць, ✂.

музыкант, ✂, м.

Артыст, наогул чалавек, які грае на якім-н. музычным інструменце.

|| ж. музыкантка, ✂.

|| прым. музыканцкі, ✂.

музычны, ✂.

Які мае адносіны да музыкі.

  • М. інструмент.
  • М. вечар.
  • М. твор.
  • М. магазін.
  • М. кабінет.
  • Музычная драма.
  • М. вобраз.

|| наз. музычнасць, ✂.

мука​1, ✂, ж.

Вялікая фізічная або маральная пакута.

  • Душэўныя мукі.
  • Мукі адзіноты.

мука​2, ✂, ж.

  1. Прадукт размолу збожжа.

    • Жытняя м.
    • Кукурузная м.
    • Кармі мукою, дык пойдзе рукою (прыказка).
    • Перамелецца — м. будзе (прыказка).
  2. Размолатыя або расцёртыя ў парашок якія-н. жывёльныя ці мінеральныя рэчывы.

    • Рыбная м.
    • Фасфарытная м.

◊

  • Сцерці на муку (разм.) — расправіцца з кім-н., атрымаць поўную перамогу.

|| прым. мучны, ✂.

мукамол, ✂, м.

Спецыяліст па размолу зерня.