Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мужны, .

Які вызначаецца мужнасцю, праяўляе мужнасць, сілу, адвагу.

  • М. народ.
  • М. характар.

мужчына, , м.

Дарослы чалавек, асоба процілеглая жанчыне па полу.

  • Будзь мужчынам (паводзь сябе так, як належыць мужчыну).

|| прым. мужчынскі, .

мужчынскі, .

  1. гл. мужчына.

  2. Такі, як у мужчыны, уласцівы мужчыну.

    • М. голас.
    • Мужчынская кампанія.

мужык, , м.

  1. Селянін (уст.).

  2. Тое, што і муж (у 1 знач.) (разм.).

  3. Аб грубым нявыхаваным чалавеку (разм.).

|| памянш. мужычок, .

|| прым. мужыцкі, і мужычы, .

мужыкаваты, (разм.).

Знешнасцю і манерамі падобны на мужыка (у 3 знач.).

|| наз. мужыкаватасць, .

муза, , ж.

  1. У грэчаскай міфалогіі: адна з дзевяці багінь, заступніца навук і мастацтваў.

  2. перан. Крыніца паэтычнага натхнення, а таксама само творчае натхненне (кніжн.).

    • М. яго змоўкла.

музей, , м.

Установа, якая збірае, вывучае, зберагае і выстаўляе для агляду помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, а таксама прыродазнаўчыя калекцыі.

  • Краязнаўчы м.
  • Літаратурны м. Якуба Коласа.

|| прым. музейны, .

музеязнавец, , м.

Спецыяліст па музеязнаўству.

музеязнаўства, , н.

Прыкладная навука аб арганізацыі і дзейнасці музеяў.

|| прым. музеязнаўчы, .

музыка1, , ж.

  1. Галіна мастацтва, якая адлюстроўвае рэчаіснасць у гукавых мастацкіх вобразах, а таксама творы такога мастацтва.

    • Класічная м.
    • Інструментальная м.
  2. Выкананне твораў гэтага мастацтва на інструментах.

    • М. Ю.Семянякі.
    • М. і спевы.
  3. перан., чаго. Мелодыя якога-н. гучання.

    • М. мовы.
  4. перан. Якая-н. добра арганізаваная, наладжаная справа (разм.).

    • Сапсаваў усю музыку.

|| прым. музычны, .