муміё, ✂, н.
Горная смала — біялагічна актыўнае рэчыва складанага саставу, якое выцякае з трэшчын скал, выкарыстоўваецца ў
медыцыне.
муміфікавацца, ✂; зак. і незак. (спец.).
Ператварыцца (-тварацца) ў мумію, падвергнуцца (-вяргацца) амярцвенню (аб частках арганізма).
|| наз. муміфікацыя, ✂.
муміфікаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).
Ператварыць (-раць) у мумію.
мумія1, ✂, ж.
Высахлы труп чалавека, захаваны ад гніення бальзамаваннем.
- Егіпецкія муміі.
- Сухі як м. (пра худога чалавека).
мумія2, ✂, ж.
Гатунак парашкападобнай фарбы розных колераў (ад светла-чырвонага да чырванавата-карычневага).
мундзір, ✂, м.
Ваеннае або цывільнае форменнае адзенне.
◊
|| памянш. мундзірчык, ✂.
|| прым. мундзірны, ✂.
муніцыпалізаваць, ✂; зак. і незак.
Правесці (-водзіць) муніцыпалізацыю чаго-н.
муніцыпалізацыя, ✂, ж.
Перадача дзяржаўнай уладай уласнасці прыватных асоб (на зямлю, будынкі) у распараджэнне органаў мясцовага
самакіравання.
муніцыпалітэт, ✂, м.
Орган гарадскога або сельскага самакіравання, а таксама адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых краінах.
|| прым. муніцыпальны, ✂.