Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вясло​2, ✂, н.

Нізка аднародных прадметаў.

  • В. абаранкаў.

вясляр, ✂, м.

Той, хто вяслуе.

вясна, ✂, ж.

Пара года, якая ідзе за зімой.

  • Ранняя в.
  • В. жыцця (перан. пра маладосць).

|| прым. веснавы, ✂, вясновы, ✂ і вясенні, ✂.

вясной, ✂ і вясною), прысл.

У час вясны.

вяснушкаваты, ✂.

Пакрыты вяснушкамі, з вяснушкамі.

  • В. твар.

вяснушкі, ✂, ж.

Пігментныя плямкі карычневага або жоўтага колеру на скуры, якія паяўляюцца ў некаторых людзей вясной.

  • Увесь у вяснушках.

|| прым. вяснушачны, ✂.

вяснянка, ✂, ж.

Абрадавая веснавая песня.

  • Дзяўчаты спявалі вяснянкі.

|| прым. вяснянкавы, ✂.

вястун, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто сваім з’яўленнем нагадвае пра набліжэнне чаго-н.

  • Гракі — першыя вестуны вясны.

|| ж. вястунка, ✂.

вятрак, ✂, м.

Ветраны млын.

вятроўнік, ✂, м.

Шматгадовая лугавая травяністая расліна сямейства ружакветных з ружовым або жаўтавата-белым суквеццем.

|| прым. вятроўнікавы, ✂.